Эдард Старк Змест Знешнасць і характар | Гісторыя | Падзеі | Магчымыя правобразы | У экранізацыі | Зноскі Спасылкі | НавігацыяЗмены шаблонаў/файлаўСтабільная версіяправеранаЗмены шаблонаў/файлаўСтабільная версіяправеранаІнтэрв'ю з пісьменніцай Верай Камшай«Sean Bean ascends to „Game of Thrones“»Шон Бін пра «Легенды», метад Станіслаўскага і «Гульню прастолаў»АрхіваванаЭдард Старкп
Персанажы паводле алфавітаВыдуманыя мужчыныЛітаратурныя героіПерсанажы Песні Лёду і АгнюЛітаратурныя персанажы фэнтэзіВыдуманыя кіраўнікі
англ.Джорджа МарцінаГульня прастолаўПесня Лёду і АгнюСтаркаўВінтэрфелаЗахавальнік ПоўначыКейтылін СтаркТаліРобСансаАр'яБранРыканнезаконнанароджаны сынДжон СноуСтарых Багоў«Гульня прастолаў»Роберта БаратэанаТаргарыеныЛіянубацькустарэйшага братаПоўначРоберту БаратэануЭерыса IIпаўстанне Бейлана ГрэйджаяГульні прастолаўправіцы караляДжэймэ ЛаністэрРусэ БолтанаБрандана СтаркаДжонам АрэнамАрліным ГняздзеЭерыса II ТаргарыенапаўстаннеДжону КонінгтануЗвонавай бітвеаблогу Штармавога КанцаДаліныБелую ГаваньСалодкую СяструГодрык БорэлКейтылін ТаліДорнамВежу РадасціРэегарЛіянуКаралеўскай ГвардыіЭртур ДэйнХоўленда РыдаЭшара Дэйнпаўстання Бейлана ГрэйджаядэзертыраНачнога ДазоруІншыхлютаваўчыцуДжофры БаратэанаЛізы АрэнЛаністэрыКаралеўскую ГаваньМалы СаветтурнірСямі КаралеўстваўСтанісам БаратэанамбастардаўЁрэнаТырыяна ЛаністэраДэйнерыс ТаргарыенБарыстан СелміТаргарыенаўРачных ЗемляўГрыгар КліганЗаходнімі ЗемляміБерыка ДандарыянаТараса з МіруСерсеяйГарадской варты Каралеўскай ГаваніРэнлі БаратэанаПетыра БейлішаВарысВялікай Септы БейлараАр'яІлін ПейнРыверанХаліса МоленаВялікай Септы БейлараВеры ў СемярыхдрэвазорцамБарбры РысвелТэону ГрэйджаюВілама ДастынаРычарда ЁркаСімона дэ Манфора«Гульня прастолаў»Шон БінДжона СноуПесня Лёду і АгнюДжорджа Марціна
(function()var node=document.getElementById("mw-dismissablenotice-anonplace");if(node)node.outerHTML="u003Cdiv class="mw-dismissable-notice"u003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-close"u003E[u003Ca tabindex="0" role="button"u003Eне паказвацьu003C/au003E]u003C/divu003Eu003Cdiv class="mw-dismissable-notice-body"u003Eu003Cdiv id="localNotice" lang="be" dir="ltr"u003Eu003Ccenteru003Eu003Cspan class="plainlinks"u003EСачыце за Беларускай Вікіпедыяй на u003Ca href="https://www.facebook.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/be.wikipedia"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Twitter.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/14px-Twitter.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/21px-Twitter.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Twitter.svg/28px-Twitter.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://twitter.com/#!/be_wikipedia"u003ETwitteru003C/au003Eu003C/bu003E, u003Ca href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="Instagram.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/14px-Instagram.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/21px-Instagram.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Instagram.svg/28px-Instagram.svg.png 2x" data-file-width="512" data-file-height="512" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.instagram.com/be.wikipedia/"u003EInstagramu003C/au003Eu003C/bu003E і u003Ca href="http://vk.com/be.wikipedia" rel="nofollow"u003Eu003Cimg alt="V Kontakte Russian V.png" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/14px-V_Kontakte_Russian_V.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/21px-V_Kontakte_Russian_V.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/V_Kontakte_Russian_V.png/28px-V_Kontakte_Russian_V.png 2x" data-file-width="415" data-file-height="415" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="http://vk.com/be.wikipedia"u003EУ Кантакцеu003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/spanu003E! u003Cbr /u003EТаксама ёсць старонка u003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EWikimedia Community User Group Belarusu003C/au003E на u003Ca href="/wiki/Wikimedia_Community_User_Group_Belarus" title="Wikimedia Community User Group Belarus"u003Eu003Cimg alt="Facebook icon.svg" src="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/14px-Facebook_icon.svg.png" decoding="async" width="14" height="14" srcset="//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/21px-Facebook_icon.svg.png 1.5x, //upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Facebook_icon.svg/28px-Facebook_icon.svg.png 2x" data-file-width="256" data-file-height="256" /u003Eu003C/au003E u003Cbu003Eu003Ca rel="nofollow" class="external text" href="https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/"u003EFacebooku003C/au003Eu003C/bu003Eu003C/centeru003Enu003C/divu003Eu003C/divu003Eu003C/divu003E";());
Эдард Старк
Змены шаблонаў/файлаў гэтай версіі чакаюць праверкі.
Стабільная версія была праверана 14 лютага 2016.
Jump to navigation
Jump to search
Эдард Старк | |
Шон Бін у ролі Эдарда Старка | |
Стваральнік: | Джордж Марцін |
Творы: | Гульня прастолаў |
Першае ўпамінанне: | Гульня прастолаў |
Пол: | мужчынскі |
Нацыянальнасць: | Першыя людзі |
Раса: | чалавек |
Месца жыхарства: | Вінтэрфел, Каралеўская Гавань |
Узрост: | 35 |
Дата нараджэння: | 263 |
Месца нараджэння: | Вінтэрфел |
Дата смерці: | 298 |
Месца смерці: | Каралеўская Гавань |
Сям'я: | бацька Рыкард Старк, браты: Брандан Старк, Бенджэн Старк, сястра Ліяна Старк, жонка Кейтылін Старк |
Дзеці: | Роб Старк, Джон Сноу (бастард), Санса Старк, Ар'я Старк, Брандан Старк, Рыкан Старк |
Мянушка: | Нед, Ціхі воўк |
Званне: | Лорд Вінтэрфела, Захавальнік Поўначы, Правіца Караля |
Ролю выконвае: | Шон Бін |
Лорд Э́дард «Нэд» Старк (англ.: Eddard Stark) па мянушцы Ціхі Воўк — персанаж рамана амерыканскага пісьменніка-фантаста Джорджа Марціна «Гульня прастолаў», які ўваходзіць у цыкл «Песня Лёду і Агню», глава дому Старкаў, лорд Вінтэрфела і Захавальнік Поўначы. Жанаты на Кейтылін Старк, народжанай Талі, ад якой мае пяць дзяцей: Роб, Санса, Ар'я, Бран і Рыкан. Акрамя іх, у Эдарда ёсць незаконнанароджаны сын Джон Сноу. Эдард — вельмі высакародны і сумленны чалавек, любячы муж і бацька, хоць яго педантычнасць і вернасць прынцыпам у сталіцы разглядаюць як слабасць. Як і многія паўночнікі, ён прытрымліваецца веры ў Старых Багоў. З'яўляецца галоўным героем першай кнігі цыклу, а таксама першага сезона тэлесерыяла «Гульня прастолаў».
Эдард Старк — блізкі сябар караля Роберта Баратэана. Калісьці, калі Таргарыены выкралі сястру Эдарда Ліяну і пакаралі смерцю яго бацьку і старэйшага брата, Эдард, які нечакана для сябе стаў лордам, аб'яднаў вакол сябе Поўнач і дапамог Роберту Баратэану зрынуць караля Эерыса II. Праз гады Эдард і Роберт ізноў аб'ядналі свае арміі, каб здушыць паўстанне Бейлана Грэйджая. Напачатку «Гульні прастолаў» Роберт звярнуўся да Эдарда з прапановай заняць пасаду правіцы караля.
Змест
1 Знешнасць і характар
2 Гісторыя
3 Падзеі
3.1 Гульня прастолаў
3.2 Бітва каралёў
3.3 Танец з драконамі
4 Магчымыя правобразы
5 У экранізацыі
6 Зноскі
7 Спасылкі
Знешнасць і характар |
Эдарду Старку каля трыццаці пяці гадоў. У яго выцягнуты твар, цёмныя валасы і шэрыя вочы. У яго коратка астрыжанай барадзе пачынае прабівацца сівізна[1]. Яго цёмна-шэрыя вочы адлюстроўваюць яго эмоцыі, становячыся мяккімі, як смуга, або цвёрдымі, як камень[2]. Са слоў сваіх ворагаў і нядобразычліўцаў, з'яўляецца чалавекам з халоднымі вачамі, якія адлюстроўваюць яго ледзяное сэрца[3]. Джэймэ Ланістэр знаходзіць некаторае падабенства паміж вачамі лорда Старка і Русэ Болтана[4]. Эдард не адрозніваецца ні прыгажосцю, ні веліччу свайго старэйшага брата Брандана Старка[5].
Эдард Старк вядомы сваёй справядлівасцю і гонарам, члены яго сям'і і набліжаныя лічаць яго добрым чалавекам, аднак некаторыя мяркуюць, што гэта прыкметы халоднасці і пагарды да атачэннях.
Гісторыя |
Эдард з васьмігадовага ўзросту выхоўваўся лордам Джонам Арэнам у Арліным Гняздзе разам з Робертам Баратэанам[6]. Нед вельмі сябраваў з Робертам, а да Джона Арэна адносіўся як да другога бацькі. Родны бацька Неда і яго брат былі пакараны смерцю па загадзе караля Эерыса II Таргарыена, які запатрабаваў у Джона Арэна даслаць яму галавы сваіх падапечных. Лорд Арэн адмовіўся выконваць гэтыя патрабаванні і развязаў паўстанне. Пасля смерці бацькі і брата, Эдард становіцца лордам Вінтэрфела і падымае сцягі Поўначы, далучаючыся да паўстання. У прыватнасці, ён наносіць паражэнне Джону Конінгтану ў Звонавай бітве, а ў канцы паўстання здымае аблогу Штармавога Канца.
Напачатку паўстання Эдард дамаўляецца з рыбаком, каб той адвёз яго з Даліны ў Белую Гавань, каб Нед змог сабраць армію Поўначы. У адзін са штармоў капітан судна памірае, а яго дачка дастаўляе Эдарда ў Салодкую Сястру. Пазней лорд Годрык Борэл дапамагае дабрацца яму да Белай Гавані. Перш чым адправіцца на поўдзень, на падмогу Роберту Баратэану, Эдард жэніцца на Кейтылін Талі, якая была заручана з яго братам Бранданам да яго смерці[6].
У канцы паўстання Эдард накіраваўся на мяжу з Дорнам разам з шасцю сваімі сябрамі, каб патрапіць у Вежу Радасці, дзе прынц Рэегар трымаў яго сястру Ліяну. Вежу ахоўвалі тры рыцары Каралеўскай Гвардыі, у тым ліку і сір Эртур Дэйн. У выніку бітвы загінулі ўсё акрамя Эдарда і Хоўленда Рыда. Нажаль, Ліяна памерла неўзабаве пасля бітвы, паспеўшы пагутарыць з Недам некалькі хвілін.
Пасля паўстання Роберт заняў Жалезны Трон, а Нед вярнуўся дамоў, куды прывёз з сабой незаконнанароджанага сына, Джона, пра чыё паходжанне адмаўляўся паведаміць нават сваёй жонцы. Ён абвяргаў чуткі пра тое, што маці дзіцяці была шляхетная дарнійская лэдзі Эшара Дэйн[5]. Годрык Борэл сцвярджаў, што маці Джона была дачка рыбака, якая прывезла Неда ў Салодкую Сястру[7].
Наступныя пятнаццаць гадоў ён ужо ў ролі лорда Вінтэрфела практычна не пакідаў Поўначы і не прымаў удзелу ў паўднёвых інтрыгах. Адзіны раз, калі ён пакінуў Поўнач, быў тады, калі Эдард далучыўся да Роберта Баратэана для прыгнечання паўстання Бейлана Грэйджая.
Падзеі |
Гульня прастолаў |
Эдард Старк карае смерцю дэзертыра з Начнога Дазору, які сцвярджае, што ён і яго напарнікі падвергліся нападу Іншых. Па дарозе назад у Вінтэрфел, іх атрад знаходзіць мёртвую лютаваўчыцу, чыё горла было прабіта аленевым рогам, і некалькі нованароджаных ваўчанят. Джона Сноу ўгаворвае Неда, не забіваць лютаваўчанят, а падзяліць іх паміж сваімі дзецьмі.
Неўзабаве ён атрымлівае вестку пра смерць Джона Арэна, які выхоўваў яго і Роберта Баратэана і служыў яму Правіцай[8]. Праз некаторы час кароль прыбывае ў Вінтэрфел і ўгаворвае Неда заняць пасаду Правіцы. Эдард неахвотна згаджаецца прыняць гэту пасаду, а таксама правесці заручыны сваёй дачкі Сансы і прынца Джофры Баратэана[6]. Неўзабаве прыходзіць яшчэ адна вестка ўжо ад сястры Кейтылін, Лізы Арэн, якая паведамляе, што да смерці яе мужа датычныя Ланістэры.
Па прыбыцці ў Каралеўскую Гавань Эдард быў вельмі ўзрушаны, даведаўшыся пра даўгі каралеўскай казны ў сувязі з марнатраўнасцю Роберта, і што ні Джон Арэн, ні Малы Савет не маглі на яго паўплываць. Роберт загадвае арганізаваць вялікі рыцарскі турнір у гонар прызначэння Эдарда на пасаду Правіцы і не зважае на пратэсты Неда[9]. На турнір запрашаліся ўсе рыцары і стралкі Сямі Каралеўстваў.
Даследуючы дзейнасць Джона Арэна перад яго смерцю Нед выяўляе, што той шмат часу праводзіў са Станісам Баратэанам, а таксама наведваў бастардаў караля ў горадзе[10]. Ад брата Начнога Дазору Ёрэна, ён даведваецца, што Кейтылін выкрала Тырыяна Ланістэра.
Калі Роберт праводзіць збор, на якім гаворыцца пра тое, што Дэйнерыс Таргарыен чакае дзіця, толькі Нед і Барыстан Селмі выступаюць за тое, каб захаваць дзяўчыне жыццё. Роберт, які апанаваны сваёй нянавісцю да Таргарыенаў, настойвае на тым, каб Дэйнерыс была забіта, тады Нед у знак пратэсту сыходзіць у адстаўку[11].
Да свайго запланаванага ад'езду ў Вінтэрфел, Эдард наведвае незаконнанароджаную дачку Роберта — Бару. Вяртаючыся з гэтай сустрэчы ён трапляе ў засаду, падрыхтаваную для яго Джэймэ Ланістэрам, які жадаў адпомсціць за тое, што Кейтылін узяла ў палон яго брата Тырыяна Ланістэра[12]. Нед быў цяжка паранены ў нагу. Роберт наведвае свайго сябра і просіць не пакідаць пасаду Правіцы[13].
Эдард прымае наведвальнікаў, седзячы на Жалезным Троне, у той час як кароль знаходзіцца на паляванні. Ад трох лордаў з Рачных Земляў ён даведваецца, што Грыгар Кліган разарыў некалькі вёсак на мяжы з Заходнімі Землямі. Эдард адпраўляе Берыка Дандарыяна, Тараса з Міру, некалькі іншых рыцараў і ўласных людзей, каб яны злавілі Клігана і здзяйснілі правасуддзе[14].
Калі Эдард абдумвае, чаму ў Джона Арэна выклікалі такую цікавасць бастарды Роберта, ён з жахам прыходзіць да высновы, што трое дзяцей караля насамрэч з'яўляюцца пладамі кровазмяшання паміж каралевай Серсеяй і яе братам Джэймэ Ланістэрам[15]. Эдард гаворыць Серсеі пра тое, што ведае яе тайну і дае ёй шанец бегчы разам са сваімі дзецьмі[16]. Аднак час дадзены ёй, Серсея выкарыстоўвае для арганізацыі забойства Роберта Баратэана і подкупу Гарадской варты Каралеўскай Гавані. Калі кароль ляжаў на божай пасцелі, Нед адмаўляецца прыняць дапамогу Рэнлі Баратэана і пасадзіць пад варту дзяцей каралевы, а таксама адмаўляецца прыслухацца да парады Петыра Бейліша, прызнаць каралём Джофры Баратэана і стаць рэгентам пры ім. Замест гэтага ён плануе дапамагчы заваяваць трон наступнаму па старшынстве брату Роберта — Станісу Баратэану[8]. Мезенец абяцае Неду забяспечыць падтрымку залатых плашчоў, але здраджвае яго адразу пасля смерці караля[17]. Эдард Старк быў арыштаваны за здраду ў выніку подкупу каралевай Гарадской варты і здрады Петыра Бейліша.
Варыс наведвае Неда ў падзямеллі і кажа яму, што калі ён прызнаецца ў здрадзе, яму захаваюць жыццё і дадуць магчымасць уступіць у Начны Дазор. Эдард спачатку адмаўляецца, але затым згаджаецца наступіць на горла свайго гонару, каб выратаваць жыццё Сансы, якая знаходзіцца ў закладніках у Ланістэраў[3]. Яго суд праходзіць ля Вялікай Септы Бейлара, дзе неўзаметку для Неда сярод натоўпу таксама прысутнічаюць Ёрэн, яго дачка Ар'я і замаскіраваны сір Барыстан Селмі. Ён робіць ілжывае прызнанне ў сваёй здрадзе, але ўсё ідзе не па плане, калі Джофры, да вялікага здзіўлення Сансы, Серсеі і Варыса, гаворыць, што пакаранне смерцю павінна адбыцца. Ілін Пейн адсякае галаву Эдарда Старка яго ўласным двухручным мячом, які носіць імя Лёд[18]. Джофры насаджвае галаву Неда на адну з пік і прымушае Сансу глядзець на яе[19].
Бітва каралёў |
Тырыян Ланістэр загадвае зняць галаву Эдарда Старка і ўсе астатнія галовы з пік і адпраўляе косці лорда ў Рыверан. Кейтылін просіць Халіса Молена адвезці рэшткі мужа ў Вінтэрфел і пахаваць у крыпце побач з яго бацькам, братам і сястрой.
Таксама апынулася, што пакаранне смерцю на ступенях Вялікай Септы Бейлара выклікала сур'ёзнае абвастрэнне адносін паміж Жалезным Тронам і прадстаўнікамі Веры ў Семярых: апошнія лічылі, што гэтым дзеяннем быў апаганены храм багоў.
Танец з драконамі |
Калі Бран вучыцца быць дрэвазорцам, да яго прыходзіць бачанне мінулага, у якім ён глядзіць вачамі сэрца-дрэва на свайго бацьку, які моліць жонку прабачыць яго і даць магчымасць Джону і Робу гадавацца разам, як братам[20].
Барбры Рысвел, якая калісьці жадала стаць жонкай Брандана Старка, да таго як ён быў абяцаны Кейтылін Талі, распавядае Тэону Грэйджаю, што ў смерці свайго мужа Вілама Дастына вінаваціць Эдарда Старка. Таксама яна кажа, што калі б даведалася, дзе знаходзяцца рэшткі лорда Эдарда, то ніколі б не дазволілі б пахаваць іх у крыпце Вінтэрфела ў адплату за тое, што ён адмовіўся вярнуць ёй рэшткі яе мужа[21].
Нягледзячы на гэта, многія іншыя дамы Поўначы ўспамінаюць пра Эдарда Старка з любоўю і павагай, хоць сам ён ніколі не лічыў сябе раўней свайму брату Брандану.
Магчымыя правобразы |
У вобразе Эдарда Старка, магчыма, знайшлі адлюстраванне эпізоды біяграфій рэальных гістарычных дзеячаў. У прыватнасці, прасочваюцца паралелі з біяграфіямі Рычарда Ёрка і Сімона дэ Манфора-малодшага. Абодва супрацьстаялі каралеўскай уладзе з высакародных прычын, абодва былі апынуліся ў няміласці і был забіты (акрамя таго, іх адсечаныя галовы таксама выстаўляліся на агляд як доказ іх гібелі)[22].
У экранізацыі |
Ролю Эдарда Старка ў серыяле «Гульня прастолаў» выканаў акцёр Шон Бін[23]. З'яўляўся ў 1-9 серыях першага сезона. У 10-й серыі першага сезона, хоць Шон Бін і названы ў тытрах (як галоўны герой), не з'яўляецца, бо яго герою адсеклі галаву (хоць яго вобраз усё-ткі быў выкарыстаны). Пасля, як і ў кнігах цыклу ПЛіА, неаднаразова згадваецца. У 2-й серыі 3-га сезона ў відзежах Брана можна пачуць голас Эдарда Старка. У 2-й серыі 4-га сезона з'яўляецца ў відзежах Брана (флэшбэк-сцэны).
Нягледзячы на тое, што смерць Эдарда Старка з'яўляецца адной з ключавых падзей у кнізе, рашэнне паўтарыць гэту сюжэтную лінію ў серыяле выклікала негатыўную рэакцыю ў тэлевізійнай супольнасці ЗША, дзе не прынята забіваць галоўнага персанажа так хутка па ходзе апавядання. Калі на прэс-канферэнцыі гэта пытанне задалі Шону Біну, ён суха прапанаваў гледачам адпраўляць скаргі Джорджу Марціну.
Таксама Шон Бін заявіў, што можа з'явіцца ў флэшбэк-сцэнах 5-га сезона, калі стваральнікі захочуць раскрыць сапраўднае паходжанне пазашлюбнага сына Эдарда Старка Джона Сноу[24].
Зноскі
↑ Гульня прастолаў, Бран I
↑ Бітва каралёў, Кейтылін V
↑ 3,03,1 Бітва каралёў, Дэйнерыс II Памылка ў зносках: памылковы тэг<ref>
; імя "У" вызначана некалькі разоў з розным зместам
↑ Бура мячоў, Джэймэ IV
↑ 5,05,1 Бура мячоў, Кейтылін V
↑ 6,06,16,2 Гульня прастолаў, Кейтылін II Памылка ў зносках: памылковы тэг<ref>
; імя "Е" вызначана некалькі разоў з розным зместам
↑ Танец з драконамі, Давас I
↑ 8,08,1 Гульня прастолаў, Эдард I Памылка ў зносках: памылковы тэг<ref>
; імя "З" вызначана некалькі разоў з розным зместам
↑ Гульня прастолаў, Эдард IV
↑ Гульня прастолаў, Эдард VI
↑ Гульня прастолаў, Эдард VIII
↑ Гульня прастолаў, Эдард IX
↑ Гульня прастолаў, Эдард X
↑ Гульня прастолаў, Эдард XI
↑ Гульня прастолаў, Санса III
↑ Гульня прастолаў, Эдард XII
↑ Гульня прастолаў, Эдард XIV
↑ Гульня прастолаў, Ар'я V
↑ Гульня прастолаў, Санса VI
↑ Танец з драконамі, Бран III
↑ Танец з драконамі, Пярэкрут
↑ Інтэрв'ю з пісьменніцай Верай Камшай. Свет фантастыкі. Праверана 29 снежня 2014.
↑ «Sean Bean ascends to „Game of Thrones“». Reuters (19 ліпеня 2009). Праверана 29 снежня 2014.
↑ Шон Бін пра «Легенды», метад Станіслаўскага і «Гульню прастолаў». Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2014. Праверана 29 снежня 2014.
Спасылкі |
Эдард Старк на сайце Энцыклапедыя Песні Лёду і Агню (руск.)
|
Катэгорыі:
- Персанажы паводле алфавіта
- Выдуманыя мужчыны
- Літаратурныя героі
- Персанажы Песні Лёду і Агню
- Літаратурныя персанажы фэнтэзі
- Выдуманыя кіраўнікі
(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.208","walltime":"0.256","ppvisitednodes":"value":1363,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":38486,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":7014,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":10,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":0,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":8565,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 154.507 1 -total"," 29.39% 45.402 1 Шаблон:ПЛіА"," 26.19% 40.469 1 Шаблон:Навігацыйная_табліца"," 18.61% 28.751 1 Шаблон:Зноскі"," 17.07% 26.377 1 Шаблон:Reflist"," 9.08% 14.024 1 Шаблон:Літаратурны_персанаж"," 6.44% 9.943 1 Шаблон:7kingdoms"," 5.87% 9.071 1 Шаблон:Цёзкі2"," 5.74% 8.864 1 Шаблон:Lang-en"," 5.22% 8.065 3 Шаблон:Cite_web"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.010","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":778599,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1325","timestamp":"20190409203725","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u042du0434u0430u0440u0434 u0421u0442u0430u0440u043a","url":"https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%AD%D0%B4%D0%B0%D1%80%D0%B4_%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BA","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q259818","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q259818","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2015-01-30T12:11:46Z","dateModified":"2016-02-14T05:35:12Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/d/db/%D0%AD%D0%B4%D0%B0%D1%80%D0%B4_%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BA_%D1%83_%D0%BF%D1%96%D0%BB%D0%BE%D1%82%D0%BD%D1%8B%D0%BC_%D0%B2%D1%8B%D0%BF%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%83_%D1%81%D0%B5%D1%80%D1%8B%D1%8F%D0%BB%D0%B0_%D0%93%D1%83%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8F_%D0%BF%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D1%9E.jpeg"(window.RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":155,"wgHostname":"mw1264"););